Помнік Калініну застанецца стаяць на сваім месцы, а на актывіста «ціснуць з усіх бакоў»


Светлагорскі актывіст Аляксей Блажэвіч, які падаў у райвыканкам тры дзясяткі подпісаў за дэмантаж помніка Калініну, атрымаў адмоўны адказ ад намесніка старшыні райвыканкаму К.В.Пятроўскага.

Раённыя ўлады патлумачылі ў сваім электронным лісце да актывіста: «У купе з іншымі помнікамі, шыльдамі і дваровымі скульптурамі савецкага часу, бюст М.І.Калініна з’яўляецца часткай гісторыі».

Падчас збору подпісаў за дэмантаж помніка Калініну, актывісту давялося зведаць уціск з боку міліцыі. Яго папярэдзілі, што ён парушае закон, «назаляючы людзям».

фдказ2

Цяпер жа, «Ціснуць з усіх бакоў. Ужо пайшлі чуткі, што мае дзеянні адбіваюцца на маіх блізкіх і не вельмі блізкіх, людзях…», – расказаў Аляксей.

Нягледзячы на гэта, актывіст збіраецца абскардзіць рашэнне Светлагорскага райвыканкаму ў вышэйстаячым органе – Гомельскім абласным выканаўчым камітэце. Хоць, на думку хлопца, хутчэй за ўсё і там яго чакае адмоўны адказ.

Першапачаткова бюст «усесаюзнага старасты» быў усталяваны ў 70-х гадах мінула стагоддзя ў вёсцы Прудок Светлагорскага раёну. У савецкія часы там быў калгас імя Калініна, які цяпер ліквідаваны, цяпер адміністрацыйны будынак не эксплуатуецца. Таму рашэннем Прэзідыуму Светлагорскага раённага Савету дэпутатаў ад 12 траўня бягучага году і рашэннем Светлагорскага райвыканкаму ад 26 жніўня, бюст Калініна перавезлі ў горад на аднайменную вуліцу, якая ніколі не пераймяноўвалася.

А.А. для Belsat.eu

Стужка навінаў