«Ліквідацыя "Белсату" была б памылкаю». Польскія СМІ каментуюць сітуацыю вакол тэлеканалу


Пытанне закрыцця «Белсату» абмяркоўваюць не толькі ў Беларусі. Важнасць праекту падкрэсліваюць і ў польскіх медыях. Многія журналісты, палітыкі і грамадскія дзеячы лічаць, што ліквідацыя праекту зашкодзіць развіццю беларуска-польскіх стасункаў.

Адно з уплывовых выдання «Gazeta Wyborcza» ў артыкуле «Канец «Белсату». Што з нашай усходняй палітыкай?» піша, што ліквідацыя «Белсату» – гэта сурʼёзная памылка.

«Сітуацыя, у якой Польшча і Беларусь не размаўлялі, была кепская. У Менску далей кіруе дыктатар, але ізаляцыя суседняй краіны дае мала, а нават умацоўвае дыктатара… Тым не менш, Польшча павінна спрабаваць размаўляць з Менскам. Добра, што гэта атрымалася ў Вашчыкоўскага. Можа, маленькімі крокамі атрымаецца нешта змяніць?

Не трэба аднак выконваць неадназначныя рухі. Такое рашэнне [ліквідацыя «Белсату» – заўвага belsat.eu] – сурʼёзная памылка. «Белсат» – самы буйны, самы амбіцыйны польскі праект на Усходзе. Гэта тэлебачанне, якое было пабудаванае з нуля, з сеткай карэспандэнтаў і экспертаў, якія атрымалі пастаянную аўдыторыю прыкладна ў паўмільёна чалавек, і мае вялікі патэнцыял для яе павелічэння. Для жыхароў беларускіх правінцый, якія не маюць доступу да Інтэрнэту, гэта тое спадарожнікавае тэлебачанне з Польшчы, але па беларуску, была адзіным акном у свет».


Яшчэ адно бізнес-выданне «Gazeta prawna» апублікавала артыкул «Патоцкі: Тры парадоксы разбурэння «Белсату».

«Калі маршалак Сенату Станіслаў Карчэўскі пасля вяртання з Менску захапляўся цеплынёй і гасціннасцю Лукашэнкі, здавалася, нічога больш кепскага ў беларускім кірунку доўгі час не адбудзецца. Але мы недаацанілі МЗС… Узмацненне падтрымкі за кошт скарачэння фінансавання гэта даволі арыгінальны спосаб. Цытуючы Казіка Сташэўскага [польскі альтэрнатыўны музыка – заўвага belsat.eu] «галодны мастаком нашмат боль пладавіты». Але на «Белсаце» працуюць журналісты, а не мастакі».


 

«Ад беднасці можна палічыць, што перанос тэлебачання ў Інтэрнэт гэта мадэрнізацыя. Але па-першае – яно ўжо там ёсць, таму гэта не якасная змена, а па-другое, трэба памятаць, што не існуе такой рэчы, як свабодны беларускі інтэрнэт – сітуацыя тут яшчэ горшая, чым у Расеі.

Для многіх беларусаў, адзін спосаб прагляду станцыі – адзінай, якая надае па-беларуску – гэта купіць талерку і злавіць спадарожнікавы сігнал. Перанос «Белсату» у інтэрнэт прывядзе да раптоўнага і рэзкага змяншэння аўдыторыі гледачоў», – піша польскі партал kresy24.pl.


Пра пагрозу закрыцця нашага тэлеканалу паведмаляюць і шэраг іншых польскіх медыяў. Незалежна ад палітычнай пазіцыі большасць з іх гавораць пра імаверную ліквідацыю “Белсату” як пра памылку, якая можа негатыўна адбіцца на ўсходнім вектары палітыткі.

Тым часам 22 снежня стала вядома, што МЗС Польшчы лічць скарачэнне фінансавання тэлеканалу часткаю мадэрнізацыі, а не ліквідацыі. Пра гэта заявіла прэс-сакратар МЗС Ёанна Вайда. У будучыні «Белсат» «у выглядзе інтэрнэт-парталу» мог бы стаць часткаю тэлеканалу TVP Zagranica», піша польскае выданне «Rzeczpospolita».

Ад 2007 г. да 2015 г. «кошт TVP Biełsat… склаў 220 млн злотых і большасць гэтых сродкаў паходзіць з дзяржаўнага бюджэту», гаворыцца ў адказе польскага МЗС агенцтву PAP, якое цытуе «Rzeczpospolita». «Цяпер плануецца абмежаванне, а не ліквідацыя дафінансавання паколькі ёсць неабходнасць рэалізацыі іншых прыярытэтных праграмаў», прыводзіць выданне словы прэс-сакратара МЗС Польшчы.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў