Польскія парламентарыі прыехалі ў Беларусь – афіцыйны Менск кажа пра дыялог і супрацу


Праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Польшчы трэба не хаваць, а вырашаць «шляхам дыялогу, канструктыўна, прагматычна, паважаючы суверэнітэт кожнай дзяржавы», заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з віцэ-спікерам Сейму Польшчы Рышардам Тэрлецкім (Ryszard Terlecki) 2 жніўня ў Менску.

Андрэйчанка сказаў, што разглядае візіт у Беларусь польскай парламенцкай дэлегацыі «як важны і своечасовы крок перш за ўсё для актывізацыі дыялогу паміж нашымі краінамі». «Ваш візіт кажа, што вы зацікаўленыя ў нармалізацыі ўсяго комплексу ўзаемаадносін краін. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абсалютна салідарныя з вамі ў гэтым пытанні», – цытуе словы Андрэйчанкі БелаПАН.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што з 2011 года Беларусь і Польшча шмат страціла ва ўзаемных стасунках. «Гэта ў корані няправільна. Сітуацыю трэба выпраўляць, працаваць над павышэннем узроўню даверу адно да аднаго», – заявіў Андрэйчанка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”262873″ img_size=”large”][vc_column_text]Спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Беларусь праводзіць шматвектарны палітычны курс, супрацоўнічаючы як з Усходам, гэтак і з Захадам. Прычым пры супрацы з краінамі ЕЗ «вельмі сурʼёзная» ўвага надаецца адносінам з Польшчай. Андрэйчанка адзначыў, што краінам трэба развіваць не толькі гандлёва-эканамічную супрацу, але і супрацу ў сферах культуры, адукацыі, турызму.

Паводле Андрэйчанкі, супраца польскага і беларускага парламентаў мусіць павялічыцца пасля парламенцкіх выбараў у беларусі, якія маюць адбыцца 11-га верасня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”262877″ img_size=”large”][vc_column_text]Са свайго боку Рышард Тэрлецкі адзначыў, што яго радуе візіт парламенцкай дэлегацыі Польшчы ў Беларусь, што бакі не сталі адкладваць наладжванне супрацы на больш позні перыяд. «Для нас важна, каб краіны-суседзі, якія не ўваходзяць у ЕЗ, праз пасярэдніцтва Польшчы мелі доступ у Еўразвяз», – сказаў прадстаўнік польскай дэлегацыі.

Сёння парламенцкая дэлегацыя Польшчы таксама сустрэнецца са старшынёй Савету Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

На 3-га жніўня запланаваныя сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной і мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама наведванне Курапатаў.

4-га жніўня пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і польскай супольнасці ў Баранавічах. У Берасці дэлегацыя пагутарыць з польскімі бізнесоўцамі, якія інвестуюць у Беларусь.

Сёлета ў сакавіку Беларусь наведаў міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які спаткаўся падчас гэтага візіту з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Вітальд Вашчыкоўскі: З «Белсатам» усё будзе добра

Вітальд Вашчыкоўскі: Галоўная праблема – гэта мяжа

Вашчыкоўскі ў Беларусі: Я – тутэйшы

МЯ, паводле naviny.by, фота пасольства Польшчы ў Беларусі

Стужка навінаў