Польскія парламентарыі наведалі Курапаты і ўсклалі вянкі ў памяць расстраляных


Парламенцкая дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-спікерам Сейму Рышардам Тэрлецкім уганаравала памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, пахаваных ва ўрочышчы Курапаты.

Дэлегацыю суправаджаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік. Польскія парламентарыі ўсклалі адзін вянок да мемарыяльнага крыжа, усталяванага ў памяць польскіх вайскоўцаў, забітых НКВД у 1940-1941 гадах, сярод якіх было шмат беларусаў.

Другі вянок усклалі ў памяць пра ўсіх ахвяраў сталінскага рэжыму. Пазней польскія дэпутаты спаткаліся з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Беларусі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”263308″ img_size=”large”][vc_column_text]Віцэ-спікер Сейму Рышард Тэрлецкі (справа) і пасол Польшчы Конрад Паўлік (у цэнтры)[/vc_column_text][vc_single_image image=”263304″ img_size=”large”][vc_column_text]Ушанаванне памяці польскіх афіцэраў[/vc_column_text][vc_single_image image=”263292″ img_size=”large”][vc_column_text]Вянок памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[/vc_column_text][vc_single_image image=”263280″ img_size=”large”][vc_column_text]Вянок памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фота:[/vc_column_text][vc_column_text]

Польская дэлегацыя ў Курапатах
Польская дэлегацыя ў Курапатах
Ушанаванне памяці польскіх афіцэраў
Віцэ-спікер Сейму Рышард Тэрлецкі (справа) і пасол Польшчы Конрад Паўлік (у цэнтры)
Вянок памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
Польская дэлегацыя ў Курапатах
Польская дэлегацыя ў Курапатах
Парламентарыі паразмаўлялі з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Беларусі
Польская дэлегацыя ў Курапатах

[/vc_column_text][vc_column_text]У Курапатах знаходзяцца месцы пахаванняў ахвяр масавых расстрэлаў у 1937-1941 гадах. Паводле розных ацэнак, колькасць ахвяр можа складаць ад 7 тыс. чалавек да нават больш за 250 тыс.

Парламенцкая дэлегацыя Польшчы прыбыла ў Беларусь 2-га жніўня. Польскія дэпутаты на чале з віцэ-спікерам Сейму Рышардам Тэрлецкім спаткаліся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, а пасля са старшынёй Савету Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

На 3-га жніўня дэлегацыя запланавала, апрача наведвання Курапатаў, спатканне з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной і мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

4-га жніўня пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і польскай супольнасці ў Баранавічах, у Берасці дэлегацыя пагутарыць з польскімі бізнесоўцамі, якія інвестуюць у Беларусь.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў