Польскія памежнікі забралі ў беларускі BMW за $ 40 000


Польскія памежнікі забралі ў беларускі скрадзены ў Расеі BMW. Здарэнне адбылося 20 кастрычніка ў памежным пункце пропуску «Баброўнікі».

Аўтамабілем кіравала 36-гадовая жанчына. Пасля допыту яе адпусцілі, але ўжо без легкавіка.

Адзначаецца, што BMW 2013 года выпуску. Кошт аўтамабіля каля $ 40 000.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

ЮВ, belsat.eu, паводле podlaski.strazgraniczna.pl

Стужка навінаў