Польскія мытнікі канфіскуюць мяса, якое расейцы вязуць у РФ


7 тонаў мяса, якое мытнікі забралі ў расейцаў, могуць утылізаваць

Пасля ўвядзення эмбарга на заходнія прадукты расейцы тонамі вывозяць польскае мяса ў Расею. Але апошнім часам яны, як піша «Gazeta Wyborcza», сутыкнуліся з пільным даглядам на мяжы. Польскія мытнікі канфіскуюць мяса, бо не вераць, што расейцы набываюць яго для «уласных патрэбаў».

«У мікрааўтобусах, якія мы спынялі, былі цэлыя свіны паў тушы Часам – да тоны мяса», – адзначыў прэс-сакратар мытнай палаты ў Ольштыне Рышард Худы.

Ужо на мінулым тыдні ў памежных лядоўнях сабралася 7 тонаў канфіскаванай свініны. Цяпер мяса могуць утылізаваць.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў