Польскія антытэрарысты захапілі беларуса, які 2 гады таму абрабаваў абменнік на $ 250 тыс

video

52-гадовага злодзея злавілі падчас антытэрарыстычнай аперацыі на аўтастрадзе А2 у Любускім ваяводстве.

«Вылазь ужо!», «Мордай у падлогу!», – крычалі супрацоўнікі польскага антытэрарыстычнага спецпадраздзялення на мужчыну ў чорным BMW.

Затрыманы разам з напарнікам здзейсніў напад на польскі абменнік 29 снежня 2013 года. Паводле польскіх праваахоўнікаў, злачынцы напужалі касірку і забралі з абменніка каля $ 250 тыс у золаце і розных валютах.

Нягледзячы на тое, што справу паспелі закрыць, паліцыя працягвала збіраць інфармацыю, – кажа адзін з удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары