Польскі журналіст, якога выправоджваюць з Расеі: Я без кошкі не з’еду


У Расеі чакае выправоджвання журналіст незалежнай польскай газеты «Выборчая» Вацлаў Радзівіновіч. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што гэта вымушаная мера і адказ на рашэнне акрэдытацыі МЗС на жыхарства расейскага карэспандэнта Леаніда Свірыдава, які прадстаўляў дзяржаўны медыя-холдынг «Россия сегодня». З польскім журналістам паразмаўляў карэспандэнт «Белсату» Мумін Шакіраў.

Якая была вашая рэакцыя запрасілі ў МЗС і сказалі вам да пабачэння?

– Гэта не быў сюрпрыз. Я ведаў, што ў адказ на тое, што выслалі з Польшчы карэспандэнта «РИА-Новости» і што мяне таксама папросяць адсюль. Супрацоўнікі тут гэтага не хавалі. Мой расейскі калега таксама пагражаў, што калі яго адтуль выганяць, то паедзе з Масквы Радзівіновіч. Я ведаў, але гэта быў шок. Вельмі шмат планаў, я доўга тут жыў. Сяброў шмат, справаў шмат.

Як вам каментар Захаравай, што гэта вымушаная мера і замежныя калегі павінны разумець, што ганенні на расейскіх журналістаў непрымальна.

– Карэспандэнт «РИА-Новости» Леанід Свірыдаў, якога папрасілі з Польшчы, ён зʼяўляўся пазаштатным карэспандэнтам дзяржаўнага агенцтва. Я зʼяўляюся карэспандэнтам прыватнай газеты, а да таго вельмі апазіцыйнай. Змяняць дзяржаўнага, практычна чыноўніка на карэспандэнта не раўназначны абмен. Можна гэта параўнаць так: калі б, напрыклад, Расея выправадзіла карэспандэнта непажаданага, брытанскага карэспандэнта, а брытанцы выправадзілі журналіста «Новай газеты» з Лондану.

Вы дваццаць гадоў аддалі Расеі. З якім пачуццём вы зʼяжджаеце?

– Я не хачу прыняць фармуліроўкі «аддалі Расеі». Я тут доўга працаваў, але хто каму больш аддаў я не магу сказаць. Таму што Расея, Беларусь, Украіна далі мне многа. Я не адчуваю сябе ахвярай, мне тут было вельмі цікава.

Некалькі дзён таму зʼявілася паведамленне, што польскі журналіст зʼяжджае з Расеі і просіць паклапаціцца пра котку. Што гэта за гісторыя?

У мяне ёсць котка Маруся, якую я знайшоў на сметніку. Я яе вельмі люблю. І калі мяне запрасілі ў МЗС, я папрасіў толькі пра адно – калі будуць праблемы, каб яны дапамаглі мне ўзяць з сабою маю котку. Я не буду скандаліць, я спакойна ўеду. Але калі котка не зможа са мной зʼехаць, то я не зʼеду, пасадзіце мяне, бо я без коткі не зʼеду. Не ведаю, нехта не зразумеў альбо не так пераказаў і гэта насцярожвае. Калі дзяржава адну руку трымае на ядравай кнопцы, а другой піша ліст да коткі – гэтыя рукі могуць памыліцца і не тое націснуць.

Размаўляў Мумін Шакіраў,  belsat.eu

Стужка навінаў