Польскі прэзідэнт узнагародзіў дырэктара «Белсату» Агнешку Рамашэўскую-Гузы


Агнешка Рамашэўская-Гузы

Дырэктара «Белсату» Агнешку Рамашэўскую-Гузы адзначылі Крыжам Свабоды і Салідарнасці (Krzyż Wolności i Solidaności) – гэтая ўзнагарода прызначаецца прэзідэнтам Польшчы на просьбу Інстытуту нацыянальнай памяці (Instytut Pamięci Narodowej).

Пра атрыманне высокай узнагароды Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла на сваёй старонцы ў «Facebook».

«Гэта вельмі важная для мяне ўзнагарода, таму што гэта мера прызнання фактаў… Менш і больш важныя дзяржаўныя ўзнагароды часта атрымліваюць у залежнасці ад густу той ці іншай каманды ва ўладзе. Крыж Свабоды і Салідарнасці зʼяўляецца доказам адданасці працы і на карысць свабоды і Салідарнасці. Кажучы больш патэтычна: прызнанне за барацьбу за свабодную Польшчу», – сказала дырэктар «Белсату» неўзабаве пасля цырымоніі.

Крыжам Свабоды і Салідарнасці адзначаюць грамадскіх актывістаў, якія змагаліся з камуністычнай дыктатурай Польскай Народнай Рэспублікі (Polska Rzeczpospolita Ludowa).

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары