Польскі прэзідэнт прапанаваў падключыць да перамоваў аб Данбасе суседзяў Украіны


Анджэй Дуда прапанаваў украінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку новы фармат перамоваў аб канфлікце на ўсходзе Украіны. Пра гэта ён паведаміў 15 жніўня ў інтэрв’ю polskieradio.pl.

Польскі кіраўнік адзначыў, што ў часе тэлефоннай размовы з Пятром Парашэнкам ён прапанаваў, каб у мірных перамовах удзельнічалі самыя моцныя дзяржавы Еўропы, а таксама суседзі Украіны.

Дуда адзначыў, што варта пачаць пра гэта размаўляць, аднак, папярэдзіў, што спачатку ён хацеў бы падрабязна абмеркаваць гэта з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Глядзіце таксама >>> «Нармандскі фармат». Што гэта было?

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары