Польскі палітолаг: Дуда будзе прагматычным і энергічным у стасунку да ўсходніх суседзяў


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Палітолаг і колішні грамадскі дарадца прэзідэнта Польшчы Марэк Ціхоцкі распавядае Belsat.eu, што чакае Беларусь пасля перамогі ў выбарах Анджэя Дуды.

На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог прадстаўнік партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда, які набраў 53 % галасоў. Якія змены ў сувязі з гэтым чакаюць Беларусь, распавядае палітолага, доктар навук Марэк Ціхоцкі.

«Белсат»: Ці змена на пазіцыі польскага прэзідэнта азначае змену ўсходняй палітыкі і ў тым ліку ў стасунку да Беларусі?

Марэк Ціхоцкі: Калі казаць пра ўсходні кірунак, то я не чакаю нейкіх прынцыповых зменаў. Напрыклад, Польшча ў сваёй замежнай палітыцы ўжо дастаткова адназначна выказалася, як у справе пераменаў ва Украіне, так і супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля. У той жа час, можа быць, гэтая змена надасць дынамікі палітыцы ў стасунку да Беларусі. Можа, новая каманда, новыя людзі зробяць так, што з’явіцца новая ідэя наконт таго, якую палітыку Польшча мусіць ужываць у стасунку да гэтага суседа. Бо ад пэўнага моманту ў гэтым пытанні, у выпадку папярэдняга прэзідэнта, была бачная, хутчэй, адсутнасць энтузіязму.

«Белсат»: Анджэй Дуда быў супрацоўнікам каманды загінулага прэзідэнта Качынскага, які асацыяваўся з ідэямі Пілсудскага, то бок шчыльнай супрацы з краінамі паміж Польшчай і Расеяй. Ці будзе новы прэзідэнт працягваць гэтую ідэю?

Марэк Ціхоцкі: Вядома, пэўныя прынцыпы палітыкі ўсходняй прэзідэнта Качынскага падзяляюцца і Дудам. Але, перадусім, ён самастойны палітыкі, і будзе хацець самастойна фармаваць прынцыпы сваёй замежнай палітыкі, у прыватнасці ўсходняй палітыкі. Падаецца, ён будзе вельмі прагматычным і адначасова вельмі энергічным. Думаю, тут трэба даць прэзідэнту магчыма найбольшы крэдыт даверу.

«Белсат»: Наколькі моцная роля прэзідэнта паводле польскай канстытуцыі? Ці мае ён фактычны ўплыў на замежную палітыку?

Марэк Ціхоцкі: Пазіцыя прэзідэнта ў Польшчы не такая моцная як прэзідэнцкіх дзяржавах, дзе, відавочна, прэзідэнт можа сабраць у сваіх руках нязначную частку ўлады. У Польшчы – змешаны палітычны строй, і, відавочна, замежную палітыку, праводзіць урад. Але прэзідэнт акурат у сферы замежнай палітыкі, як і палітыкі бяспекі, таксама адыгрывае істотную ролю. У гэтым прэзідэнт можа абаперціся на Бюро нацыянальнай бяспекі.

«Белсат»: Абодва галоўныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах мелі падобныя погляды ў стасунку да Украіны, то бок заклікалі дапамагчы суседу, які сутыкнуўся з расейскай агрэсіяй. Пра што гэта гаворыць?

Марэк Ціхоцкі: Гэта сведчыць пра тое, што нават пры існуючым падзеле польскай палітычнай сцэны, галоўныя партыі, якія канкуруюць паміж сабой з 2005-га года, у плане ўсходняй палітыкі, а перадусім, у пытанні ацэнкі палітыкі Крамля ў стасунку да суседзяў, маюць даволі падобныя пазіцыі. У плане ўсходняй палітыкі Польшча не падзеленая. Маем асноўнае меркаванне наконт усходняй палітыкі, якая абапіраецца на тое, што трэба падтрымліваць памкненні да пераменаў у дзяржаваў на ўсходзе ад нас. Перадусім, гэта перамены ва Украіне, а таксама перамены, якія патэнцыйна могуць адбыцца ў Беларусі, альбо ў такіх краінах як Малдова і Грузія.

Зміцер Кустоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў