Польскі міністр замежных спраў запрасіў Макея ў Варшаву


Адпаведнае запрашэнне кіраўніку беларускага замежнапалітычнага ведамства было перададзена 21 верасня падчас сустрэчы ў Менску намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з паслом Польшчы Конрадам Паўлікам.

У паведамленні прэс-службы беларускага МЗС адзначаецца, што «бакі абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва».

У сакавіку Вашчыкоўскі наведваў Беларусь і сустракаўся з кіраўніком Беларусі.

Тады на сустрэчы ён падкрэсліў, што новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі цягам шматлікіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі.

«Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе суседскія адносіны, якія можна будзе вырашыць у найбліжэйшы час», – сказаў польскі міністр.

Лукашэнка ж паабяцаў Вашчыкоўскаму, што«будзе рабіць гэтак, каб дэмакратыі было не менш, чым у Польшчы».

Глядзіце яшчэ >>> Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі

Польшча прапануе спосабы, як спрасціць атрыманне візаў для беларусаў

«І расейцы, і палякі – самыя блізкія». Як беларусы ўспрымаюць Польшчу?

Сакавіцкі прыезд Вашчыкоўскага – першы візіт кіраўніка МЗС Польшчы ў Беларусь за восем гадоў.

ДР belsat.eu прэс-служба МЗС Беларусі

Стужка навінаў