Польскі ксёндз прадае Porsche, бо вернікі не ходзяць у касцёл


Дарагое аўта абурыла польскіх вернікаў

Аўта за $ 100 000 стала адной з прычынай байкоту парафіянамі нядзельнай імшы.

Веслаў Мацяшэк, ксёндз парафіі ў Касіне Велькай у паўднёвай Польшчы падчас аднаго з набажэнстваў заўважыў, што касцёл перасталі наведваць каля 400 чалавек.

У адказ парафіяне апублікавалі спіс прэтэнзіяў да пастыра.

Вернікі пішуць, што ксёндз збірае грошы на патрэбы касцёла, а замест выкананых працаў яны бачаць у гаражы плябаніі ўсё больш дарагіх аўтаў – напрыклад, Porsche Macan 2017 года, які каштуе каля $ 100 000.

Сярод вернікаў ёсць, аднак, і тыя, хто бароніць ксяндза, кажучы, што агулам ён «жыве сціпла».

Тэлеканал TVN звяртае ўвагу, што на леташніх Сусветных днях моладзі ў Кракаве Папа Рымскі Францішак ездзіў танным VW Golf або трамваем.

Справай занялася Кракаўская архідыяцэзія, а ксёндз папрасіў прабачэння ў вернікаў падчас імшы. Святар ужо заявіў пра продаж аўта і прызначэнні грошай на дабрачыннасць.

ДД

Глядзі таксама
Каментары