Польскі кіроўца забіў 27 кароваў


Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, кіроўца срэбнага «форда» ўрэзаўся ў прыдарожны электрычны слуп. Верагодна, адбылося кароткае замыканне, якое і забіла няшчасных жывёлаў.

Польская паліцыя паведаміла, што 3 снежня ў выніку ДТЗ каля мястэчка Шумава (150 км ад мяжы з Беларуссю), загінула 27 кароваў. На месцы аварыі быў знішчаны электрычны слуп. 34-гадовы кіроўца, які ўрэзаўся ў яго, быў поўнасцю пʼяны: апарат для атрымання пробы на алкаголь паказаў 3 праміле. Апынулася, што мужчына таксама не мае правоў кіроўцы, а машына – тэхагляду.

Паліцыя ўсцяж даследуе гэтую справу. Аднак, ужо вядома, што мужчыну чакае суд.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў