Польскі дэпутат: Сітуацыю «Белсату» абмяркуюць на дэбатах у Сэйме


[vc_row][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”411658″ img_size=”large”][vc_column_text]Робэрт Тышкевіч, фота Facebook.com[/vc_column_text][vc_column_text]Прадстаўнік партыі «Грамадзянская платформа» Робэрт Тышкевіч адзначыў, што дэпутаты з Камісіі па міжнародных справах польскага Сэйму ўздымуць пытанне «Белсату» на парламенцкіх дэбатах.

«Мы будзем пратэставаць, мы збяром паседжанне Камісіі па замежных справах. Ліквідацыя «Белсату» будзе вельмі сурёзным рашэннем. Гэта паварот на 180 градусаў у польскай замежнай палітыцы. З гэтым паваротам мы не пагаджаемся і лічым яго палітычнай памылкай. Польская палітыка ў стасунку да Беларусі заўсёды заключалася ў спалучэнні палітыкі і добрасуседства з палітыкай дэмакратычнай трансфармацыі […]. Мы будзем патрабаваць, каб урад выконваў волю парламенту. Нагадаю, што камісія па замежных справах адзінагалосна прыняла рашэнне па ўзмацненні падтрымання незалежных СМІ ў Беларусі, а не іх ліквідацыі», – заявіў Робэрт Тышкевіч Беларускай службе Польскага радыё.

У чацвер, 15 снежня, Камісія замежных справах польскага Сейму аднагалосна прыняла дэкларацыю, у якой заявіла, што Польшча павінна павялічыць, а не скараціць падтрыманне незалежным медыям у Беларусі. Свой подпіс пад дэкларацыяй паставілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў, а таксама намеснік міністра замежных справаў Польшчы Ян Дзядзічак.

18 снежня міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрвʼю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

МЯ, паводле radyjo.net

Стужка навінаў