Польская стыпендыяльная праграма «GAUDE POLONIA» запрашае беларусаў


Нацыянальны цэнтру культуры Польшчы абвесціў пра пачатак ужо XVII набору стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны гэтай краіны.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія працуюць у наступных галінах:

1) Кіно
2) Фатаграфія
3) Гісторыя і крытыка кіно, музыкі, мастацтва, тэатру
4) кансервацыя твораў мастацтва
5) літаратура/пераклад
6) музейная справа
7) музыка
8) візуальнае мастацтва
9) тэатр

Браць удзел у праграме могуць грамадзяне Беларусі, Украіны, а таксама любой іншай краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія запоўнілі заяўку да 15 кастрычніка 2017 года. Праграма прызначаная для творцаў, не старэйшых за 40 гадоў.

Іна Кулей пра аднаўленне праграмы Каліноўскага

Праграма заключаецца ў паўгадавым пражыванні ў Польшчы, падчас якога лаўрэаты рэалізуюць свае стыпендыяльныя праекты пад апекай вядомых польскіх творцаў і арганізацыяў культуры.

XVII набор стыпендыяльнай праграму будзе доўжыцца з 1 лютага па 31 ліпеня 2018 года.

Фармальныя патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы «GAUDE POLONIA»:

1) грамадзянства і месца сталай рэгістрацыі ў Беларусі, Украіне альбо ў іншай дзяржаве Цэнтральна-Усходняй Еўропы;

2) скончаная вышэйшая адукацыя;

3) веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе весці камунікацыю.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +48 22 350 95 30 альбо праз мэіл bberdychowska@nck.pl.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары