Польская выведка запісала рэкламны ролік, каб знайсці супрацоўнікаў


Відэа аб пошуку супрацоўнікаў

Агенцтва выведкі Польшчы паляпшае свой імідж у інтэрнэце і адначасова шукае супрацоўнікаў.

На Youtube-канале ведамства з’явіліся два відэаролікі, якія заахвочваюць далучыцца да шэрагаў Агенцтва выведкі.

У адным з іх паказваюцца пяць асобаў розных прафесіяў, якіх «аб’ядноўвае моцная і бяспечная Польшча».

«Менавіта дзякуючы працы і настойлівасці афіцэраў спецслужбы веды, якія прыходзяць у краіну, дазваляюць прымаць стратэгічныя рашэнні, якія спрыяюць падтрыманню бяспекі і ўмацаванню пазіцый Польшчы на міжнароднай арэне», – адзначаецца ў роліку.

Іміджавы ролік Агенцтва выведкі

У абвестцы на сайце Агенцтвы выведкі аб наборы супрацоўнікаў гаворыцца, што дасылаць заяўку можна толькі з тэрыторыі Польшчы, пры гэтым не трэба паведамляць пра падачу заяўкі іншым.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў