Польская партыя «Разам» выпусціла ўлёткі на беларускай мове (ФОТАФАКТ)


25 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца парламенцкія выбары.

Партыя «Разам», якая прымае ўдзел у выбарчай гонцы, звярнулася да беларускай меншасці на роднай мове.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”20591″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле сацыялагічных даследаванняў, на гэтых выбарах большасць мандатаў у парламенце заваюе кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць», да якой раней належаў кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда.

З невялікім адставаннем ад кансерватараў ідзе кіруючая партыя «Грамадзянская платформа». Партыя левых «Разам», паводле прагнозаў, можа прэтэндаваць на 1.1 % галасоў выбарцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”20587″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Крыніца: ewybory.eu

У Польшчы жыве каля 50 000 этнічных беларусаў. Паводле перапісу насельніцтва 2002 г. 80 % з іх задэкларавалі, што размаўляюць дома па-беларуску.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў