Польскай грамадзянцы далі 15 содняў


Дароту Новак затрымалі ўчора ў Менску разам з сяброўкай.

Пра затрыманне беларускімі праваахоўнікамі грамадзянкі Польшчы Дароты Новак паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзяўчына з сяброўкай рухалася на аўтамабілі, яе спынілі супрацоўнікі ДАІ, пасля чаго людзі ў цывільным прымусілі яе выйсці з машыны. Паводле непацверджаных звестак, Дароту Новак разам з сяброўкай даставілі ў РУУС Савецкага раёну.

У РУУС факт утрымання грамадзянкі Польшчы адмаўлялі.

25 сакавіка Дароту Новак даставілі ў суд Савецкага раёну, які вынес рашэнне пакараць дзяўчыну 15 соднямі арышту.

Глядзі таксама
Каментары