Польшча прапануе спосабы спрасціць атрыманне візаў


Увесці біяметрычныя пашпарты і павялічыць штат польскіх консулаў. Гэтыя прапановы міністр замежных справаў суседняй краіны Вітольд Вашчыкоўскі агучыў сёння ў часе наведвання візавага цэнтру ў Менску.

«Польшча яшчэ не можа скасаваць усе ўмовы атрымання візаў для беларусаў, але мы робім усё магчымае, каб спрасціць гэтую працэдуру. У мяне ёсць шэраг прапановаў для ўладаў Беларусі, як спрасціць атрыманне візы і яе кошт. Вядзецца пра пашпарты з біяметрычнымі дадзенымі і павелічэнне нашага консульскага прадстаўніцтва», – выказаўся Вітольд Вашчыкоўскі.

Цяпер у Беларусі працуе восем візавых цэнтраў, а таксама польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў чатырох гарадах, дзе беларусы могуць адкрыць польскую нацыянальную і шэнгенскую візы.

Х.М. belsat.eu

Стужка навінаў