Польшча, Літва і Украіна падпісалі пагадненне аб стварэнні супольнай вайсковай брыгады


У 2016 г. LITPOLUKRBRIG будзе прыведзена ў баявую гатовасць.

24 ліпеня ў Львове міністры абароны Літвы, Польшчы ды Украіны падпісалі адпаведнае тэхнічнае пагадненне. У міжнароднае вайсковае падраздзяленне LITPOLUKRBRIG увойдзе каля 4,5 тыс. жаўнераў.

«Мы хочам, каб гэтая брыгада стала падставай для рэформы ўкраінскага войска, каб яна стала структурай, якая рыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў да супольнага ўдзелу ў вайсковых аперацыях», – заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк.

У будучым брыгада будзе прымаць удзел у вайсковых місіях дзеля міру ў тым ліку пад эгідай ААН, піша defence24.pl. 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў