Польшча будзе бараніцца амерыканскімі зенітнымі комплексамі «Пэтрыят»


У межах праекту «Wisła» Польшча набудзе амерыканскія зенітныя комплексы на 4,3 млрд долараў.

Польскі ўрад будзе дамаўляцца з амерыканскім аб набыцці зенітна-ракетных комплексаў «Пэтрыят». Суседняя краіна, якая вырашыла ўзмацніць сістэмы супрацракетнай і супрацьпаветранай абароны, да апошняга моманту выбірала паміж амерыканскай тэхнікай і прадукцыяй французскага кансорыюму Eurosam.

Вартасць кантракту з амерыканцамі складзе 16 млрд злотых альбо амаль 4,3 млрд долараў, паведамляе Wirtualna Polska.

Месяц таму амерыканскія «Пэтрыяты» ужо былі прадэманстраваныя паблізу Варшавы, падчас вайсковых вучэнняў.

Зенітна-ракетны комплекс «Пэтрыят» здольны перахопліваць балістычныя ракеты на сярэдніх і вялікіх вышынях. Пабудова сучаснай сістэмы супрацьракетнай абароны ва Усходняй Еўропы выклікае негатыўную рэакцыю з боку Масквы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў