Польшча аднаўляе стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага


Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў дэпутат Роберт Тышкевіч.

Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановаю ў міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму. «Прыйшоў час зрабіць наступны крок – забяспечыць фінансаванне тэлеканалу “Белсат”», – напісаў у сацсетцы Тышкевіч.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-ым. Тады ўлады пачалі помсціць ўдзельнікам пратэсту – звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Беларускі апазіцыйны палітык Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі – Праграму Каліноўскага. У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўца. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25.

У 2017-ым пасля пратэстаў недармаедаў было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары