Полька хацела пераплюнуць пілота «Germanwings»


30-цігадовая жанчына спрабавала разбіць аўтобус на хуткасці 100 км/г.

«Яна хіба зваряцела. Калі мы выехалі на кальцавую, яна спрабавала вырваць стырно з рук кіроўцы», – распавяла па тэлефоне выданню wyborcza.pl пасажырка кампаніі «Polski Bus».

Здарэнне мела месца 28 сакавіка на трасе Варшава-Люблін. 30-цігадовая жанчына прызналася, што хацела скончыць жыццё самагубствам.

Ніхто не пацярпеў. Аўтобус даехаў у Люблін са спазненнем, а жанчыну адвезлі ў шпіталь.

ЮВ, паводле wyborcza.pl

Стужка навінаў