«Поле цудаў» на Ждановічах зачыніла санслужба


Барахолку ды шэраг іншых ждановіцкіх кірмашоў зачынілі на нявызначаны тэрмін менскія санітары.

Ад серады, 20 красавіка, санітарна-эпідэміялагічная служба Менску прыпыніла дзейнасць шэрагу пунктаў сталічнага рынку «Ждановічы» ў сувязі з парушэннямі санітарных нормаў і правілаў.

Спецыялісты пайшлі на гэткія захады падчас ацэнкі тэрыторыі ждановіцкага рынку пасля месячніка па ўборцы і добраўпарадкаванні, які толькі скончыўся.

Акрамя славутага блышынага кірмашу на нявызначаны тэрмін зачынілі гандлёвы гарадок «Лебяжы» ды харчовы кірмаш.

Санслужба зазначае, што здыме абмежаванні пасля «ліквідацыі парушэнняў».

ДД, belsat.eu; фота: Вадзім Заміроўскі, tut.by

Стужка навінаў