Полацкія прадпрымальнікі працягваюць страйк


Гандляры незадаволеныя шматлікімі праверкамі. Улады раяць прадпрымальнікам пераводзіць бізнэс за мяжу.

У Полацку другі дзень працягваецца акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць адзеннем і абуткам. Каб знайсці паразуменне з уладамі, раніцаю адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрымальнікаў з намеснікам старшыні Полацкага райвыканкаму Аляксандрам Каладынскім. Каля будынку райвыканкаму вынікаў чакалі больш за сотню бізнесоўцаў, але ўлады адмовіліся ісці насустрач.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=83C_X7bVDeo”][vc_column_text]Падставаю для пратэсту паўтысячы дробных бізнесоўцаў сталі праверкі з боку падатковай інспекцыі і аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі мясцовага РАУС. Прадпрымальнікаў вінавацяць у гандлі без адпаведных сертыфікатаў якасці, тыя ў сваю чаргу спасылаюцца на адсутнасць дакументаў у Расеі, дзе яны робяць закупы.

Заўтра ў Полацку дробныя бізнесоўцы плануюць падпісаць калектыўны зварот да мясцовых уладаў з патрабаваннем прыпыніць праверкі, фактычна гандляры просяць адмяніць дзеянне прэзідэнцкага ўказу №222. Лідары прадпрымальніцкага руху не выключаюць, што да полацкага пратэсту могуць далучыцца бізнесоўцы ў іншых рэгіёнах.

Штомесяц полацкія бізнесоўцы плоцяць каля 5 млн рублёў падаткаў. Але нягледзячы на гэта, у мясцовай падатковай прадпрымальнікам, якія пратэстуюць, раяць пераводзіць бізнес ва Украіну або Расею.

АН, Белсат

Стужка навінаў