Полацкі прадпрымальнік заклікае райвыканкам адмовіцца ад набыцця іншамаркі за 360 000 000


Яраслаў Пачопка прапануе патраціць грошы на добраўладкаванне гораду, а не на кросоўвер «Peugeot 3008».[/vc_column_text][vc_single_image image=”82666″ img_size=”large”][vc_column_text]«Прапануем чыноўнікам абысціся старым аўтамабілем (не на канях жа яны дагэтуль ездзілі!), а зэканомленыя грошы пусціць на добраўпарадкаванне гораду», – гаворыцца ў петыцыі на сайце change.org.

Полацкі райвыканкам абʼявіў тэндэр на набыццё іншамаркі за Br 360 000 000 (кошт паводле афіцыйнага прадстаўніцтва «Peugeot» у Беларусі).

У каментарах пад петыцыяй людзі прапануюць аддаць грошы дзіцячаму дому або на рамонт асфальту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”82662″ img_size=”large”][vc_single_image image=”82658″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў