Полацкі махляр прапаноўваў за $ 10 тыс. «адмазаць» ад войска


Ашукаў траіх, падбухторваючы да дачы хабару.

Суд Полацкага раёну і Полацку вынес вырак у справе беспрацоўнага мужчыны 1960 года нараджэння, якога абвінавачвалі ў махлярстве і падбухторванні да дачы хабару. Яго прысудзілі да 5,5 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці і з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ва УУС Віцебскага аблвыканкаму паведамілі, што мужчыну затрымалі за тое, што ў 2014-2015 гадах ён падбухторваў трох жыхароў Полацку, Наваполацку і Віцебску ў дачы хабару ў памеры $ 500-10000.

Пазней гэтыя грошы нібыта меліся трапіць у рукі невядомых службовых асобаў Полацкага ваенкамату – за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з прадастаўленнем адтэрміноўкі ад прызыву на вайсковую службу.

Агулам абвінавачаны незаконна атрымаў каля $ 12 тыс., свядома не збіраючыся і не маючы магчымасці выканаць свае абяцанні.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў