Полацкага міліцыянта звольнілі за тое, што ён пнуў нагою ката


26 кастрычніка ў сеціве з’явілася відэа, на якім бачна як мужчына бʼе ката. Інцыдэнт адбыўся ў Полацку каля крамы «Дионис».

За содні відэа паглядзелі 55 000 разоў.

27 кастрычніка Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму паведаміла, што ката ўдарыў працаўнік полацкай міліцыі. Кіраўніцтва полацкай міліцыі палічыла, што такія дзеянні «дыскрэдытуюць званне працаўніка МУС» і звольнілі мужчыну.

Скрыншот з суолкі Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму ў vk.com

Таксама супраць яго распачатая адміністратыўная справа па факце жорсткага абыходжання з жывёлінамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў