«По-русски, плиз»: беларусы не разумеюць беларускую


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/0r65MNFNy90″][vc_column_text]21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца свята роднай мовы. У зрусіфікаванай Беларусі людзі не толькі не размаўляюць па-беларуску – некаторыя нават не разумеюць мовы. У гэтым пераканаліся журналісты «Белсату», якія цягам двух гадоў запісвалі мінакоў на вуліцах Берасця.

Свята роднай мовы адзначаецца з 2000 году з мэтаю захоўваць і развіваць нацыянальныя мовы. Дату 21 лютага абралі таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы дзяржаўнай ва Усходнім Пакістане (цяпер гэта асобная дзяржава – Бангладэш).

Свята заснавалі на 30 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКО ў 1999 годзе, сярод 25 першых суаўтараў і найбольш актыўных прыхільнікаў рэзалюцыі была і нашая краіна.

Пасля рэферэндуму 1996 года, які надаў расейскай статус другой дзяржаўнай, беларуская стала выцясняцца з усіх сфераў жыцця. Гэта прывяло да таго, што некаторыя беларусы перасталі яе разумець.

Як рэагуюць на мову ў Берасці – глядзіце ў нашым відэаматэрыяле.

АЛ

Стужка навінаў