Плывучыя дамкі ў Вільні: крыгаход знёс рэстаран і два будынкі


Ратавальнікі вылоўлівалі з ракі дамкі, якія плылі па рацэ разам з аскепкамі лёду.

У аўторак 2 лютага крыгаход знёс плывучы рэстаран «Barža», ад якога адарваліся дзве часткі-дамкі. Адзін з іх не маглі спыніць, ён плаваў па рацэ, здзіўляючы гараджанаў. Іншы ж ратавальнікі ўсё ж спынілі.

Падчас «заплыву» у рэстаране знаходзіліся дзве асобы, якія змаглі выскачыць на бераг. Ратавальнікі спынілі «Barža» і прывязалі да дрэва.

Уладальнікі рэстарана лічаць, што «Barža», якая даўно была стабільна замацаваная да берага, магла адвязацца ў выніку рабавання. З гэтай нагоды ўладальнікі звярнуліся ў паліцыю.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi, здымкі Delfi

Стужка навінаў