Плошча прадпрымальнікаў у Горадні: бізнесоўцы патрабавалі свабоды

video

Некалькі дзясяткаў чалавек выйшла на плошчу Леніна ў Горадні пратэставаць супраць ціску на прадпрымальнікаў з боку ўладаў.

Акцыя ў Горадні працягвалася блізу гадзіны. Некалькі дзясяткаў людзей крычэлі: «Свабоду», «Працу!»

«Наўрад ці нешта зменіцца. Кожны выходзіць для сябе. Можа, дзеля таго, каб паказаць уладам, што так рабіць нельга… Людзі выяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю, сваё меркаванне, што гэтага не павінна быць», – адзначыла адна з удзельніц акцыі.

Дробныя бізнесоўцы пратэстуюць супраць указу № 222 кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Указ № 222 пазбавіў прадпрымальнікаў права гандляваць несертыфікаванымі замежнымі таварамі лёгкай прамысловасці. Паводле ўказу, гандаль магчымы толькі ў выпадку наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў. Замежныя вытворцы не выдаюць такіх сертыфікатаў. Беларуская прадукцыя мае такія сертыфікаты, але яна надзвычай дарагая і не вельмі якасная, з-за чаго пакупнікі не хочуць яе набываць.

Сёння ў Менску таксама прайшла акцыя прадпрымальнікаў.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары