Плацдарм для дыверсіфікацыі экспарту. Беларускі прэм'ер паразмаўляў з прэзідэнтам Турцыі


Падчас афіцыйнага візіту ў Стамбул Андрэй Кабякоў сустрэўся з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

На сустрэчы з кіраўніком Турцыі абмяркоўваўся шырокі спектр двухбаковых адносінаў, у тым ліку павелічэнне аб’ёму ўзаемнага тавараабароту, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.

Выступаючы на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Стамбуле, беларускі прэм’ер заявіў, што Турцыя можа стаць для Беларусі ключавым плацдармам для дыверсіфікацыі экспарту.

«Беларусь пачала рэалізацыю новай для сябе экспартнай стратэгіі дыверсіфікацыі рынкаў. У сярэднетэрміновай перспектыве траціна беларускага экспарту будзе накіраваная на новыя рынкі і рэгіёны. Ключавым месцам, новым плацдармам для нас, мяркую, можа стаць Турцыя», – мяркуе Кабякоў.

За дзевяць месяцаў гэтага года вонкавагандлёвае абарачэнне тавараў і паслугаў абвалілася на чвэрць. Найбольшы «ўнёсак» у працу «у мінус» робіць сальда гандлю таварамі: ад студзеня да верасня яно зменшала амаль на $ 510 млн у параўнанні з аналагічным перыядам летась (мінус 41,2 %). 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў