Планы «Моладзі БНФ»: год ВКЛ, год БНР і кампанія 20/20 (адноўлена)


Лагатып арганізацыі "Моладзь БНФ"

Прэс-канферэнцыя «Моладзі БНФ», якая прысвечана дзейнасці ў 2017 годзе, планам на мясцовыя выбары 2018 году, парламенцкія выбары 2020 году, а таксама прэзідэнцкія выбары 2020 году адбылася сёння ў Менску.

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвич. Фота narodny.org

Сябры Рады Моладзі прынялі заяву пра бязвізавы рэжым для грамадзянаў Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця ды Еўрапейскага Звязу.

«Мы лічым, што такія меры дапамогуць больш адкрыць нашую краіну для замежнікаў, павялічаць культурны абмен. Гэта паспрыяе большай супрацы паміж Беларуссю і Еўразвязам. Заява пра бязвізавы рэжым для грамадзянаў Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця ды Еўрапейскага Звязу была прынята адзінагалосна», – паведамляе moladz.info.

Па выніках студзеньскага паседжання Рады Моладзі БНФ было прынята рашэнне абвесціць 2017 год годам ВКЛ, а 2018 – годам БНР:

«Мы аб’яўляем 2017 год – годам Вялікага Княства Літоўскага і збіраемся рабіць нашы акцыі, мерапрыемствы і кампаніі для прапаганды гісторыі ВКЛ як неад’емнай частцы гісторыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя гэтай вялікай кампаніі – звярнуць увагу беларускай моладзі на нашу багатую гісторыю, паказаць, што наша гісторыя пачынаецца не з 1917 года, а значна раней. […] 2018 год мы абʼяўляем годам Беларускай Народнай Рэспублікі, як першая спроба аднаўлення нашай дзяржаўнасці, а таксама да стагоддзя БНР».

Юрась Лукашэвіч,  кіраўнік арганізацыі «Моладзь БНФ» паведаміў belsat.eu:

Мы распрацавалі кампанію пад агульнай назвай «20/20», якая будзе аб’ядноуваць мясцовыя, парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Мы будзем адбіраць лепшых з мясцовых органаў кіравання і самакіравання і прасоўваць іх на парламенцкія выбары за кошт сродкащ прыхільнікаў арганизацыі і ўнескаў сяброў моладзі БНФ.

Пра планы на прэзідэнцкія выбары 2020 году старшыня «Моладзі БНФ» пакуль што не распавядае.

Навошта беларусы балатуюцца ў парламент?

Save the date

Паводле rec.gov.by выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання павінны прайсці не пазней 20 лютага 2018 году.  Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  адбудуцца не пазней 30 жніўня 2020 году.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання будуць абраныя не пазней 10 верасня 2020, а выбары членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання пройдуць не пазней 11 верасня 2020 году.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары