Плануеце рамонт? Беларуская мануфактура вырабляе кафлю, як з сядзібаў XVIII ст.


Цяпер для рамонту ў нацыянальна-гістарычным стылі можна абраць не толькі каларыт беларускай вясковай хаты, але і шляхецкай сядзібы. А пачаць варта вось чаго.

Беларуская мануфактура «Pepla» вырабляе кафлю родам з XVIII ст.

«Мы набылі ў рэстаўратараў старую пабітую кафлю з беларускіх сядзібаў XVIII ст., аднавілі яе, зрабілі новыя формы і запусцілі гэтую калекцыю зноў у жыццё», – распавядае галоўны партнёр беларускай мануфактуры «Pepla» Андрэй Хадакоў.

Кошт адной кафлі ад беларускай мануфактуры «Pepla» вагаецца ад $ 15 да 200 за штуку. Распісное пано можа каштаваць каля $ 2 тыс.

kafla

З айчыннай сыравінай у кампаніі не працуюць, хоць у нас і ёсць гліна патрэбнага гатунку. Але ўмовы захоўвання прадукцыі яе псуюць. Неяк у гліне нават знайшлі мёртвага голуба.

kafla

Як кампанія прэміум-сегменту пераадольвае крызісныя часы – глядзіце ў рубрыцы «Сакрэт фірмы» з праграмы «Асабісты капітал».

Глядзець праграму цалкам:

Глядзець іншыя выданні «Асабісты капітал».

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары