«Піянеры» пратэставалі ў Кіеве супраць прапуцінскіх артыстаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRnJhZGlvc3ZvYm9kYS5zaGFyZS5yZmVybC5vcmclMkZmbGFzaGVtYmVkLmFzcHglM0Z0JTNEdmlkJTI2YW1wJTNCaWQlM0QyNzUxNDY2MiUyNmFtcCUzQnclM0Q2NDAlMjZhbXAlM0JoJTNEMzYzJTI2YW1wJTNCc2tpbiUzRGVtYmVkZWQlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNjQwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzYzJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Украінскія актывісты выступалі супраць прапуцінскіх артыстаў на ўкраінскім тэлебачанні.

Група грамадскіх актывістаў зладзіла ў Кіеве незвычайную акцыю. Каля дзесяці маладых людзей у касцюмах піянераў прыйшлі да будынку Міністэрства культуры Украіны. Яны прынеслі з сабой «узнагароду» для супрацоўнікаў міністэрства «За падтрыманне акупацыйнай культуры ва Украіне».

У некаторых удзельнікаў акцыі ў руках былі плакаты «Дзякуй Мінкульту за нашую савецкую будучыню» і «Больш артыстаў-рашыстаў».

Удзельнікі патрабавалі прыбраць з экранаў артыстаў, якія падтрымліваюць «ДНР» і «ЛНР».

У канцы жніўня СБУ забараніла ўезд на тэрыторыю краіны 16 расейскім журналістам і прадстаўнікам шоу-бізнесу: Алегу Газманаву, Іосіфу Кабзону, Валерыі, Міхаілу баярскаму, Стасу Пʼеху ды іншым. Міністэрства культуры Украіны, аднак, анансавала скарачэнне «чорнага спісу» расейскіх артыстаў.

МЯ, паводле zn.ua

Стужка навінаў