Пінскі хапун за праяву салідарнасці. Відэа


26 сакавіка на цэнтральную плошчу ў Пінску выйшла некалькі дзясяткаў чалавек. Людзей моцна абурылі затрыманні на Дзень Волі ў Менску.

Кіраўнік мясцовай міліцыі папярэдзіў удзельнікаў акцыі салідарнасці з затрыманымі аб тым, што яны не маюць права знаходзіцца на плошчы.

Але пінчукоў гэта не напужала і неўзабаве зʼявіўся АМАП – у аўтазаку апынуліся 3 асобы.

«Фашысты! Фашысцюгі!», – крычалі ў след АМАПаўцам жанчыны.

Пасля таго, як АМАП затрымаў чальца Партыі БНФ Алеся Рамановіча, грамадскіх актывістаў Ігара Салаўя і Дзмітрыя Тарасюка, людзі запатрабавалі іх вызваліць альбо затрымаць усіх. Удзельнікі акцыі паабяцалі начальніку Пінскага ГАУСа, што тады не разыйдуцца і будуць ночыць на плошчы. Пасля гэтага, праваахоўнікі выпусцілі Алеся Рамановіча і Ігара Салаўя, а Дзмітрыя Тарасюка пакінулі ў аўтазаку, бо ў яго не было пры сябе аніякіх дакументаў, паведамляе spring96.org.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў