Пінск – забытая перліна Палесся


Сталіца беларускага Палесся – горад Пінск – горад з яскравай гісторыяй і ўнікальнымі славутасцямі. Росквіт Пінску адзначаецца ў 19 стагоддзі – горад стаў гандлёва-рамесным ды культурным цэнтрам рэгіёну. Цяпер жа

ІРЫНА ФЕДАРОВІЧ, СТАРШЫ НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ

«Пінск ўсё больш нагадвае такі горада як Салігорск… Гэта не добра, таму што ў яго свая 900-гадовая гісторыя. Шмат месцаў, якія можна адрадзіць, але толькі пустк або новую будоўлюі».

Пінск рэдка ўключаюць у экскурсійныя маршруты сінявокай. І дарма. Горад па захаванасці архітэктурных помнікаў і гістарычнай забудове саступае толькі Горадні. Візітоўкай лічыцца езуіцкі калегіум сярэдзіны 17 стагоддзя, варты ўвагі і палац Бутрымовіча ў Пінску. Пешаходная вуліца, на якой пабудаваны сусветна вядомы Францысканскі касцёл – можна назваць завулкам спакою і гармоніі. Але ж апроч гістарычнай забудовы, што дасталася пінчукам у спадчыну, сучасны горад нічым прывабіць не можа.

ЖЫХАРЫ ПІНСКУ:

« Я звычайна бяру ровар і паехаў».

«Можна схадзіць на набярэжную, там графіці намалявалі новыя, або ў парк і прагуляцца па горадзе».

«Па набярэжнай з унучкай».

І сапраўды, берагі ракі Піна – вельмі маляўнічае месца. Мясцовы рачны вакзал калісьці служыў адпраўной кропкай для многіх падарожжаў. Але цяпер тут курсуе толькі прагулачны цеплаход. Праўда, рэйс арганізуюць пры наяўнасці як мінімум 40 жадаючых ды па выходных.

Вольга Саўле, Белсат

Стужка навінаў