Пінчукі пра пратэсты супраць дэкрэту № 3: «Даўно час, бязмежжа вельмі шмат»


У Пінску 11 сакавіка плануюць правесці акцыю супраць дармаедскага падатку. У апытанні «Белсату» большасць людзей выказалі негатыўнае стаўленне да дэкрэту. Шмат хто гатовы выйсці на пратэст.

«Падтрымліваю цалкам, бо заганяюць людзей у рабства. Будзе магчымасць, абавязкова прыйду», – меркаванне аднаго з апытаных.

«Я б на месцы людзей пратэставала, што няма працы», – кажа жанчына.

«Я працую і плачу, а чаму хтосьці не працуе і не павінен плаціць? Яны ж плацяць лекарам, настаўнікам», – выказваецца мінак.

«Людзі маюць рацыю, бо змагаюцца са свае правы», – мяркуе жанчына.

Агулам па краіне «лісты шчасця» па розных сведчаннях атрымалі каля 470 тысячаў грамадзян. Сярод іх – маці ў «дэкрэтным адпачынку», студэнты, працоўныя мігранты, пенсіянеры і нават нябожчыкі. Аплацілі падатак усяго каля 50 тысячаў чалавек.

90 % «дармаедаў» нічога не сплацілі



У мінулыя выходныя акцыі супраць антыканстытуцыйнага закону прайшлі ў Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску:

Наступныя акцыі супраць дэкрэту № 3 плануюцца і ў іншых гарадах.

Графік рэгіянальных акцый:

Берасце – 5 сакавіка, Маладзечна – 10 сакавіка, Пінск – 11 сакавіка, Бабруйск, Ворша, Рагачоў – 12 сакавіка, Менск, Горадня, Магілёў – 15 сакавіка, Гомель і Менск – 25 сакавіка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў