Пінчук забіў маці і тры дні спальваў ейнае цела ў печы


75-гадовая жанчына знікла на пачатку лютага. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы ейны 40-гадовы сын.

Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

Пінчук звярнуўся ў міліцыю 26 лютага з заявай аб знікненні без вестак сваёй маці. Ён растлумачыў, што на пачатку лютага жанчына забрала свае рэчы і сышла ў невядомым яму кірунку.

Следчыя выказалі здагадку, што знікненне жанчыны можа мець крымінальны характар.

Пазней мужчына прызнаўся, што ў ноч з 3 на 4 лютага ў часе сваркі ён штурхнуў маці, у выніку чаго яна стукнулася галавой аб сметніцу. Увечары пабачыў, што яна памерла. Мужчына спалохаўся і тры ночы спальваў ейнае цела ў хатняй печы. Пінчук пазбаўляўся ад парэшткаў часткамі.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за забойства. Падазраванага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Мужчына не мае судзімасцяў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў