Пілоту збітага ў Сірыі Су-25 пасмяротна далі Героя Расеі


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу пасмяротна прадставіў расейскага ваеннага пілота Рамана Філіпава, які загінуў у сірыйскай правінцыі Ідліб 3 лютага, да звання Героя Расеі.

У паведамленні прэс-службы Мінабароны РФ адзначаецца, што Філіпаў выканаў дзясяткі баявых задач па знішчэнні баявікоў у Сірыі і суправаджэнню аўтакалон з гуманітарнай дапамогай.

Раней часова выконваючы абавязкі губернатара Прыморскага краю Андрэй Тарасенка паведаміў, што загінулы доўгія гады служыў у Прымор’е. Да гэтага шэраг СМІ заяўляў, што Філіпаў раней служыў у Крыме ў складзе ўкраінскіх узброеных сіл, а ў расейскія нібыта перайшоў ужо пасля анексіі паўвострава. Па словах кіраўніка Прыморʼя, маёр Раман Філіпаў быў «асам расейскай штурмавой авіяцыі».

Штурмавік Су-25, якім кіраваў расейскі пілот, быў збіты ў правінцыі Ідліб каля гораду Саракіб вечарам 3 лютага. Ён здзяйсняў аблёт зоны дээскалацыі. Пілот катапультаваўся, аднак быў застрэлены мясцовымі баевікаімі.

Адказнасць узялі на сабе дзве групоўкі: «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ранейшая назва «Джабхат ан-Нусра», філіял «Аль-Каіды») і «Джэйш ан-Насер», якая ўваходзіць у склад Свабоднай сірыйскай арміі, што ваюе супраць сілаў Асада.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў