Пілот самалёта, які разбіўся сёння пад Горадняй, аднаўляў яго год


Фота: Васіль Малчанаў

Сёння пад Горадняй разбіўся лёгкаматорны самалёт. У МНС паведамілі, што гэта Zlin 42M 1975 году выпуску.

Самалёт такой маркі амаль адзіны ў Беларусі. Ён можа развіваць хуткасць да 300 кіламетраў на гадзіну і паднімацца на вышыню больш за 5 тысячаў метраў. Такі самалёт у Горадні адзіны і належыць Віталю Братанюку, былому баявому пілоту, старшыні гарадзенскай «Асацыяцыі аматараў авіяцыі». Хутчэй за ўсё ён і кіраваў ім падчас крушэння.

Цікава, што ўнікальны самалёт Братанюк аднаўляў самастойна, на гэта яму спатрэбіўся год.

На фота, якія зрабілі нашыя карэспандэнты на месцы крушэння, бачна, што самалёт разбіты ўшчэнт. Хутчэй за ўсё аднавіць яго зноў ужо не атрымаецца.

Фота: Васіль Малчанаў
Фота: Васіль Малчанаў

Нагадаем, што пілота і пасажыра завезлі ў шпіталь. На месцы здарэння працуюць Следчы камітэт, Камітэт судовых экспертызаў і ратавальнікі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў