Пілот Эрдагана запэўніў бунтаўнікоў, што гэта – самалёт Turkish Airlines


Сталі вядомыя акалічнасці зʼяўлення Эрдагана ў Стамбуле падчас спробы перавароту.

Падрабязнасці свайго прызямлення ў Стамбуле Рэджэп Эрдаган распавёў у інтэрв’ю CNN.

Паводле Эрдагана, кантроль над вежай кіравання паветраным рухам у стамбульскім аэрапорце быў у салдатаў, якія планавалі пераварот. Яны адключылі агні на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Пілот прэзідэнцкага самалёта і сам Эрдаган вырашылі садзіцца, выкарыстоўваючы агні на борце. Аднак непасрэдна перад пасадкай кантроль над вежай атрымалі сілы, лаяльныя турэцкаму прэзідэнту. Калі прэзідэнцкі борт сеў, у неба падняліся знішчальнікі F-16. Яны праляталі на невялікай вышыні над самалётам Эрдагана.

«The Guardian» са спасылкаю на крыніцы ў контр-тэрарыстычных колах піша, што знішчальнікі ўжо былі гатовыя збіць борт №1, але не сталі страляць, бо пілот прэзідэнцкага самалёта запэўніў іх па радыёсувязі, што гэта самалёт «Turkish Airlines».

У інтэрвʼю CNN прэзідэнт Турцыі адхіліў абвінавачванні ў тым, што ён выкарыстоўвае мяцеж у сваіх інтарэсах, каб здушыць апанентаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў