«Пілігрым свабоды»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава прысвечаная Адаму Міцкевічу


21 октября 2015 г. в 18:00 состоится открытие выставки «Пилигрим свободы», посвященной Адаму Мицкевичу и его поэме «Дзяд…

Posted by Национальный художественный музей Республики Беларусь on Monday, October 19, 2015

Урачыстае адкрыццё запланаванае на 21 кастрычніка а 18:00.

У экспазіцыю ўвайшлі: выстава Літаратурнага музею імя А. Міцкевіча ў Варшаве «Адам Міцкевіч 1798–1855. Выстава да 200-годдзя з дня нараджэння Паэта», стэндавая выстава «Дзяды» Дзяржаўнага музею гісторыі беларускай літаратуры, выстава першых выданняў твораў паэта з Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і творчая выстава Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, натхнёная творчасцю А. Міцкевіча.

Выставу можна наведаць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) да 9 лістапада 2015 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў