Пікет памяці Захаранкі насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі


30 ліпеня Беларускія хрысціянскія дэмакраты правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Падчас пікету менчукі ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым.

У пікеце ўзялі ўдзел сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова ды іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”261355″ img_size=”large”][vc_column_text]«З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым», – каментуе стаўленне ўлады да справы зніклага палітыка Віталь Рымашэўскі.

Палітык адзначыў, што просьба маці Юрыя Захаранкі будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Менскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00. Сустаршыня БХД заклікаў усіх прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць маці зніклага палітыка.

92-гадовая Ульяна Захаранка чакае праўды пра лёс сына з 1999 года. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

ЮВ, belsat.eu, паводле bchd.info

Стужка навінаў