Балівійскае печыва: чарвівае як свежае


На харчовай ярмарцы ў сярэднебалівійскай Качабамбе прэзентавалі слодычы з гнаявых чарвякоў.

Гэтыя слізкія скручаныя чырвоныя стварэнні – апошняе, што асацыюецца з печывам, якое можна запрапанаваць гасцям да гарбаты. Аднак калі вы запрапануеце дэсерт з безхрыбтовых, паводле балівійскага рэцэпту, яны з’ядуць усю міску. І не дадуць веры, калі вы распавядзеце, з чаго яно было зроблена.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=_qvTgKqXerc&feature=youtu.be”][vc_column_text]Балівійская сельская гаспадарка прадукуе 400 тон гнаявых чарвякоў штогод. Пасля іх засолкі і перамолкі атрымоўваецца 40 тон чарвяковай мукі, якую вырашылі пераэсансаваць мясцовыя кандытары. Чарвякі – далёка не адзіны складнік: у цеста ідзе пшанічная і кукурузная мука, і ўсё тое, што прынята дадаваць у класічнае печыва.

Але чарвяковая «разынка» робіць сваё: печыва ўжо стала гітом, і фермеры абяцаюць павялічыць вытворчасць чарвякоў налета. Напэўна, мала ёсьць у свеце іншага печыва з такой колькасцю бялка, кальцыю і іншых карысных элементаў, таму з будучыні варта чакаць экспарту балівійскіх прысмакаў у іншыя краіны. Вегетэрыянцам варта быць больш пільнымі цяпер і пра каве.

ДД, НМ, Belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў