Піанткоўскі: Расея апярэдзіла Беларусь у гонцы ў савецкае мінулае

video

Палітычны аглядальнік Андрэй Піянтскоўскі лічыць, што выбары ў Дзярждуму – спецаперацыя пуцінскага рэжыма.

Гэтыя выбары ў Дзярждуму – выбарчы фарс, які легітымізуе ўлады і дыскрэдытуе тых апазіцыйных дзеячаў, якія бяруць у іх удзел.

Гэтым разам досыць шмат годных людзей, нягледзячы на папярэджанні, бралі ўдзел у выбарах. Я не хацеў іх адгаворваць – цяпер яны самі пабачаць вынікі. Фальсіфікацыі былі вельмі маштабныя, не кажучы ўжо пра тое, што вынікі выбараў падробліваюцца задоўга да дня галасавання – у тым ліку праз тое, што забараняецца ўдзел у іх некаторым палітычным дзеячам, рухам і арганізацыям. Гэта спецаперацыя па сваёй легітымізацыі рэжыму, якія рухаецца ад аўтарытарнага ў боку таталітарнага.

Іронія нашага супольнага расейска-беларускага руху да таталітарызму ў тым, што раней Лукашэнка называлі апошнім дыктатарам Еўропы. Але пасля апошніх выбараў у Беларусі ў вашым парламенце з’явіліся адзін або два апазіцыйных дэпутаты (два, а дакладней, дзве – Алена Анісім і Ганна Канапацкая. – Заўв. «Белсат») – так, як гэта раней было ў Расеі. У нас жа, наадварот, адбылася татальная зачыстка: ніводнага дэпутата – хаця б у самым умоўным сэнсе – у Дзяржаўнай думе няма. Мы вырваліся наперад у гэтай гонцы назад у савецкае мінулае.

Самая ўражлівая дэталь выбараў – гранічна нізкая яўка. Выбарнікі аказаліся палітычны больш спелымі, чым апазіцыйныя лідары: яны бачаць фальш гэтай спецаперацыі і адмаўляюцца браць у ёй удзел.

Глядзі таксама
Каментары