Пхёнгчханг-2018: за каго заўзеем сёння


Расклад сённяшніх спаборніцтваў на Алімпіядзе з удзелам беларускіх спартоўцаў.

Гарналыжны спорт

А 07:15 паводле менскага часу павінныя былі адбыцца спаборніцтвы па гарналыжным спорце, у якіх мелася выступіць беларуска Марыя Шканава, але праз моцны вецер іх перанеслі на 15 лютага.

Біятлон

А 13:10 беларускія біятланісткі Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко ды Надзея Пісарава возьмуць удзел у гонцы пераследаванні на 10 кіламетраў. Не выключана, што праз дрэннае надво’ре гонку таксама перанясуць.

Канькабежны спорт

А 21:30 на лёд выйдуць канькабежцы ў дыстанцыі 1500 метраў, сярод іх – беларуска Марына Зуева.

Пра спартовыя вынікі 12 лютага глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu, фотаздымак БелТА

Стужка навінаў