Пхёнгчханг-2018: расклад Гульняў з удзелам беларусаў на 11 лютага


Беларускія алімпійцы сёння пазмагаюцца за медалі ў двух відах спорту.

Лыжны спорт

А 09:15 паводле менскага часу пачаліся спаборніцтвы ў лыжным спорце сярод мужчын (15 км + 15 км, скіатлон), у якіх бяруць удзел чатыры беларускіх спартоўцы: Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч.

Абноўлена. Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі пасля першага кола. Як патлумачыў выданню «Прессбол» галоўны трэнер зборнай Беларусі па лыжных гонках Іван Лістапад, гэта адбылося праз спазмы, якія пачалі непакоіць спартоўца ў халоднае надвор’е.

Біятлон

А 14:15 удзел у 10-кіламетровым спрынце (біятлон) возьмуць удзел Уладзімір Чэпелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетнаў ды Антон Смольскі.

Раніцай у гарналыжным спорце павінене быў адбыцца хуткасны спуск у гарналыжным спорце, на які заяўлены беларус Юрый Данілачкін, але з-за дрэннага надвор’я іх перанеслі на 15 лютага.

У першы дзень Гульняў, 10 лютага, беларусы чатыры разы выходзілі на алімпійскія стадыёны Пхёнгчангу, але засталіся без медалёў.

Відэасюжэт «Аб’ектыву» пра медалёвыя перспектывы беларусаў

НМ, belsat.eu, фотаздымак delaemvmeste.by

Стужка навінаў