Петарды і феерверкі нельга везці у метро. Забяруць і аштрафуюць


Менскі метрапалітэн напярэдадні святаў нагадаў, што петарды, феерверкі і іншыя выбуховыя прадукты нельга перавозіць у цягніках метрапалітэну.

Калі пры даглядзе на ўваходзе на станцыю ў пасажыра знойдуць піратэхнічныя прылады, то іх забяруць, а пасажыр можа панесці адміністрацыйную адказнасць, паведамляе сайт Менскага метро.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў